Жнівень

Умы́та сонца ранішняй расою,
Апошні месяц сонечнага лета,
А побач – восень, з рыжаю касою
Стаіць ужо, у золата адзета.

Сігналіць, чырванеючы, рабіна –
Яшчэ спяшацца восені не трэба,
Навокал – маляўнічая карціна…
Такое зорнае, начное неба!

Зірні на неба, восень , як сцямнее,
І затрымай халоднае дыханне,
Калі ўбачыш зорны дождж Персе́я,
То загадай, спанта́ннае, жаданне!

Вось жніўня набліжаецца канец,
Да пабачэння, ласкавае лета…
Ты ішла павольна, восень, – “молодец!”
Вітаем шчыра, дзякуем за гэта!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай