Калі табе …

Калі табе крыху за дваццаць,
Ты верыш: трэба не здавацца
Жыццю і браць на абартаж
Ідэй завоблачных міраж.

У трыццаць кажаш, што ўсё
Яшчэ наперадзе тваё.
Шыбуеш, не адпачываеш,
Палёгкі нейкай не чакаеш!

Багаж разрозненных турбот
Ты назбіраў за сорак год
І шмат разоў спытать сябе паспеў:
Куды імкліва так ляцеў?!

У пяцьдзесят жыццё смакуеш:
Ужо жывеш, а не гарцуеш,
Шануеш цела і душу,
Бо знакавую перайшоў мяжу.

Мігнуў – і шосты выкаціў дзесятак,
Калі павінен быць парадак
У жыцці і лад у гаспадарцы,
Каб задаволена сядзець на лаўцы.

За семдзесят пераваліла,
А гэта значыць дужа падфарціла.
Далей імкнешся кандыбаць
І стогадовы юбілей адсвяткаваць.

“Навошта мне здалася лічба сто?!
Пара да Госпада ўжо,” –
Так ў восемдзесят разважаеш,
Але жыццёвы шлях не прыпыняеш.

Баліць рука, нага і сэрца.
У дзевяноста мала перца
У жыцці штодзённым застаецца,
Ды сэрца б’ецца, б’ецца, б’ецца.

Нарэшце век суровы з плячыма
(Паверыць у гэта немагчыма!).
Да д’ябла тое даўгалецце!
Ды ўсё няма й няма жаданай смерці!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай