Паэтка я ці не? Усё ж пішу…
Паэтка я ці не? Усё ж пішу,
Шукаю прыгажосць у жыццёвых хвалях.
Даў Бог паэтам раскрываць душу
І вершы, як законы на скрыжалях,
Застануцца вякі перажываць,
Кагосьці ціха ачышчаць слязамі,
Смяшыць кагосьці, альбо радасць даць,
Жыць будуць і са мной яны і з вамі.
І пад дыктоўку зверху зноў і зноў
Пляту я слоў вянкі, затым чытаю,
Сусвету ў вершах аддаю любоў
Ды яшчэ больш адтуль яе прымаю.
Ласкавым цеплым вывераным словам
Я ціхенька пачуцці варушу,
Яно ідзе аднекуль хваляй новай…
Паэтка я ці не? Усё ж пішу!
26.04.2026
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию