Сорак першы…
У цяжкім сорак першым бяда напаткала-
Зямля ад варожай гарматы стагнала.
І кожны хлапчук стаў сапраўдным салдатам,
Как даць адварот тым варожым гарматам!
Змагаліся мужна, за кожнае поле,
Бо кожны хацеў для зямлі лепшай долі.
І кожная маці сыноў аддавала,
Каб толькі мінула вайны той навала!
Нарэшце сышоў час праклёну і болю-
Вярнуліся хлопцы з палону на волю!
Аб кожным жа трэцім мы памятаць будзем,
Страшэннай вайны той навек не забудзем!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию