За дальнімі хмарамі думкамі-марамі…

***
За дальнімі хмарамі думкамі-марамі
Я зноў у дзяцінства імкнуся.
Плыву да яго разам з шэрымі хмарамі
Ў куточак маёй Беларусі.

Там родная сцежка вітае мяне,
Там чорнай крыніцы малюся,
Там ліпа старая душу мне кране
Ў куточку маёй Беларусі.

Там ногі лагодзіць дарогі пясок,
З вярбой я там добра знаёмы,
Там кожнай бабулі я – проста сынок,
Там тонкай сцяблінцы саломы

Я рады, калі яе ў рукі бяру,
Нібыта падношу да сэрца
Куточак любімы, маю Беларусь,
Якою хацеў бы сагрэцца.

За дальнімі хмарамі думкамі-марамі
Я зноў у дзяцінства імкнуся,
Плыву да яго разам з шэрымі хмарамі,
Дажджом на яго праліюся…

01. 03. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай