Касцёл св. Роха

„Вось я і еду. У Менску зрабіў прыпынак на чатыры дні і адсюль пішу. Горад вялікі і даволі-такі гразны. Толькі вельмі ўпадабаў Залатую Горку з капліцай старога Роха. Дрэвы вакол, і так прыгожа блішчыць наводдаль Свіслач, і дамы за ёй і цэрквы. Добра сядзець і марыць.“

Змарлыя духі лунаюць у мáрох —
Цудныя гукі даносяцца з фараў;
Гоман і крыкі нячутных дарог,
Лісце златое разносіць вятрок.

Месячны пробліск спадае на дахі —
Снег срэбраны залятае у гмахі;
Чорны груган не шукае падзякі,
Подыхі ўсходні прыносяць развагі..

Лáнтуш хавае пялёсткі ад ўсіх —
Купал нябёсаў узяў да прыціх;
Поланню дровы згараюць у міг,
Камень адкінуты плохае іх.

Скарбы каштоўныя збэшчваюць дух —
Горкі прасторныя збежны на луг;
Грошы павольна праходзяць свой круг,
Каб працягнуць забудовы тэй рух..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай