Восень, чароўная восень…
***
Паэзіяй ачышчайце
Знявераны гэты час…
Міхась Башлакоў
Восень, чароўная восень…
Зараз знявераны час.
Джаляць навіны, як восы,
Раняць, зняверваюць нас.
Гінуць нявінныя людзі
Ў гэты знявераны час…
Хто тых забойцаў асудзіць?
Хто гэта зробіць за нас?
Восень, чароўная восень
Плача лісцём залатым,
А над вяршынямі сосен –
Болю і горычы дым…
Гінуць нявінныя людзі…
Восень асінай дрыжыць…
Колькі смярцей яшчэ будзе?
Як іх усе перажыць?
Толькі ў паэзію верце
Ў гэты знявераны час,
Дзе паміж гора і смерцю
Моліцца восень за вас.
30. 10. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию