Нямко

Я-нямая. Нажаль, нямая.
Па другому ўжо ніяк.
Апатычна жыццё ўспрымаю,
Вымяраю стомай свой шлях.

Па начах моцна губы кусаю,
Крыўду ў сэрцы цяжкую нашу.
Безгалосая дні пражываю,
Ад самоты часта грашу.

Расплятаю часам я косы,
Каб паклікаць другіх да сябе
Небарак, як і я, безгалосых,
І яны ўсе ідуць да мяне.

У кампаніі той маўклівай
Песні ціха спрабую хрыпець.
Не бывае відовішч жахлівей,
Чым нямая, што сіліцца пець.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай