Нямко
Я-нямая. Нажаль, нямая.
Па другому ўжо ніяк.
Апатычна жыццё ўспрымаю,
Вымяраю стомай свой шлях.
Па начах моцна губы кусаю,
Крыўду ў сэрцы цяжкую нашу.
Безгалосая дні пражываю,
Ад самоты часта грашу.
Расплятаю часам я косы,
Каб паклікаць другіх да сябе
Небарак, як і я, безгалосых,
І яны ўсе ідуць да мяне.
У кампаніі той маўклівай
Песні ціха спрабую хрыпець.
Не бывае відовішч жахлівей,
Чым нямая, што сіліцца пець.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензий к 'Нямко'
Татьяна Богданович
24.06.2025 - 12:38Вельмі кранальны верш, дзякуй, Івета. за шчырасць!
Iвета Вітко
24.06.2025 - 20:27Гэты верш першапачаткова быў напісаны на русскай мове (наколькі я памятаю, напісала я яго падчас пандэміі, назвала «Немая», і ён да гэтай пары боўтаецца у інтэрнэце), а нядаўна выпадкова ўбачыла верш Насты Кудасавай, ўспомніла пра свой твор і вырашыла, што было б цікава зрабіць пераклад з рускай мовы на беларускую. Вось такая гісторыя.
Татьяна Богданович
25.06.2025 - 22:31