Санет

Лён цвіце блакітным гімнам лету,
Поле з небам край злівае плаўна,
Колькі красак, велічы і свету!
Дождж-гарэза праімчаў нядаўна,
Гэта ён расплёскаў на світанні
Аксаміт вачэй усіх каханых,
Зоры рос, а можа пры растанні
Мора слёз, жыццём не апраўданых…
Дзве гадзіны лён цвіце і толькі.
Вельмі мала, нават недарэчна.
А пачуццяў, дум і дзіва колькі!
Пройдзе наша ноч, пагасне свечка.
Застануцца ў сэрцы сонца долькі.
На гады, да старасці, навечна!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай