Зноў усё будзе…

Дзесьці лесам, дзесьці полем пройдзе дух далечыні,
Дзесьці рана на ўсходзе зноў зайграюць кавалі,
І пяшчота байкі бавіць, зноў зацятая смугой,
Там, дзе рана на ўсходзе зноў сустрэнемся з табой…

У тым далёкім смутным краі, дзе не свішча салавей,
Дзе з адных толькі забаваў шум прыгодлівых завей.
Толькі сэрцам там прыемна, думкай, марай і душой,
Там, дзе рана на ўсходзе мы сустрэліся з табой…

А помніш леташнія ранкі, дзе сонца быццам на жвіры?
А помніш тыя краявіды, дзе сярод поля хутары?
Усё ты помніш, не мані.
Маніць на нашым свеце дрэнна.
Ужо чуеш? Подых будучыні…
Але для нас гэта дарэмна…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай