За туманам
За туманам – рэкі, горы,
Неабсяжныя прасторы,
Акіяны, гарады,
Паркі, скверы і сады.
За туманам б’е жыццё,
Ясна бачыцца ўсё:
Сонца, зоркі, летакі…
За туманам свет другі.
Уявіць яго не ў стане
Тыя, хто жыве ў тумане.
Яны кажуць пра падман,
Бо не бачаць праз туман.
***
P. S. У якасці ілюстрацыі да верша выкарыстаны малюнак загадкавага мастака Брукса Шэйна Зальцведеля.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Татьяна Богданович
16.09.2024 - 20:28Вельмі спадабаўся Ваш верш, дзякуй!