Я з’язджаю
***
Я з’язджаю з Радзімы, нібЫта канаю.
Будзе згублена ўсё, альбо знойдзецца зноў.
Засталося да шчасця ,насамрэч не знаю,
Колькі дзён, колькі слёз, колькі слоў, колькі сноў.
Небагата валіз, але шмат успамінаў,
Я цягну на сабе праз з дроту мяжу.
Мытнік зыркне ў мяне, ды не чыніць замінаў,
Кантрабанда мая дадае куражу.
Я вязу асцярожна як слоік з суніцай,
Прыхаваны рупліва ад чужынскіх вачэй:
Пах маленства, юнацтва пакуты, прымусы вязніцы-
Скарб, нікОму нябачны ,за ўсё хутчэй.
Я з’язджаю з Радзімы, аднак не кідАю.
Незаконна, з упартасцю дурня з сабою цягну ,
Ўсе часцінкі яе , тые, што толькі я памятАю:
Водар спелых суніц, шум дажджу, трэск у пЕчы агню….
15.02.23
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Я з’язджаю'
Сяржук Пясэцкі
25.11.2023 - 17:20Эмацыйны верш
і невялікія шурпатасці
ў рытме яго нават
упрыгожваюць
з салідарным вітаннем,
Серж
Елена Завадская
25.11.2023 - 22:03Я таксама не змагла іх адкінуць, гэтых шурпатасцяў. Дзякуй за адзнаку.