Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Лістапад

Your page rank:

Лістапад

Што адчувае
Найпершы лісток,
Які так раптоўна
Свой шлях абрывае?
Мабыць, ня ведае
Што гэты крок
Яго да зямлі
Недарма набліжае.
Што наўздагон,
Як птушыная зграя,
Іншае лісце
Да глебы злятае.
Што ён не адзін,
Назнарок,
Не з памылкі
Жыццё свае ўніз
Да зямлі нахіляе.
Што дрэва сябе
Смерцю лісця ратуе,
Сыноў сваіх нават
Амаль не шкадуе.
Каб выжыць,
Каб узімку стаяць
У белым полі,
У прадвесне ізноў
Адрадзіць сваю долю,
Павінны мы ўпасці,
Як лісце на глебу,
І даць сілы дрэву
Узняцца да неба,
Каб усе галінЫ
Зноў зялёныя сталі,
Мы лісцем чаргою
Паападалі.
Нас нават ня бачна,
Няма нас, як быццам,
Аднак зноў увЕсну
Усё адрадзіцца.

06.11.21.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *