Я паставіла кропку

Я паставіла кропку…
Адчыніла акно.
Пасміхнулася сонцу,
Зразумеўшы адно…

Ты мяне не кахаеш.
Ну дык хопіць страждаць.
Дзе яшчэ адшукаеш
Тых, хто будзе чакаць?

Падміргнула я ветру,
Што так цёпла абняў.
Захацела, каб сёння
Ён са мной палятаў.

Пакружылі б з ім трохі,
Падзівілі народ.
Не трымалі б і ногі,
Вось такі карагод.

А калі б мы сустрэлі
На дарозе цябе…
Вы ж ўсё зразумелі?
Каб не здрадзіць сабе,

Я б кружылася ў танцы,
Не шкадуючы ног.
Ты глядзеў бы і думаў:
“Як пакрыўдзіць я мог?”

Я паставіла кропку…
Зачыніла акно.
Пасміхнулася ветру.
З ім сябруем даўно.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай