ВЫГНАННЕ

Амаль перасохла крыніца,
Што арашала сады.
Не будзе жыццё бруіцца
Без гэтай жывой вады.

Не будуць гайдацца травы
Без вольных, як сон, вятроў:
Ні паху ад свежай атавы,
Ні водару ад стагоў.

Ссыхаюць сады і палеткі,
Марнее аснова асноў,
Птушкі пасаджаны ў клеткі,
З лясоў выганяюць звяроў.

Складана паверыць шаленцам,
Не ўкласці ў тупой галаве,
Што птушцы зацесна ў клетцы,
А зверу — у смярдзючым хляве.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай