Восень

Маняць, вабяць краявіды,
Раніцой за вёску выйду, –
Там, дзе птушкі над палеткамі плывуць;
Верасовую, ржаную, картафляную, грыбную
Беларусь з сабой у вырай забяруць.

Многа працы на гародах,
Дзякуй Богу, поле родзіць,
Хай у вырай адлятаюць журавы.
Ну а нам з табою трэба, акрамя акрайца хлеба,
Хоць глыток паветра роднага, жывы…

Хутка-хутка ліст закружыць,
А затым павеюць сцюжы,
Хтосьці вернецца вясною, хтосьці не.
Як-небудзь перазімуем, над сабою пажартуем,
Усе мінаецца, і гэта прамільгне.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай