Аб шчасці
Промні ласкавага, цёплага сонца.
Зоркі ўначы у нябеснай бязмежнасці.
Дом, што глядзіць праз акенцы навокал.
Ветрык гарэзлівы з водарам свежасці.
Снег, дыяментавым пылам іскрысты.
Траўка ў расе, нібы жэмчугам шытая.
Жаўранка спеў у вышыні серабрысты.
Золата восені дожджыкам мытае.
Дробка-дзіця з румянцам на тварыку.
Рукі матулі да болю любімыя.
Нашы пачуцці, быццам ліхтарыкі
Сярод шэрых будняў. Сяброўства, успаміны.
Усё гэта – шчасце, якое йдзе “міма”.
Шукаем, а побач яно, перад намі.
Робіць, стварае, штодзень, безупынна.
Дык шчасце спрабуйце ж убачыць вы й самі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
6 рецензий к 'Аб шчасці'
Светлана Ковалёва
07.01.2024 - 01:31Напэўна сапраўды. Шчасце побач. Дякуй. Са святам каляд! С пажаданнем поспехаў.
Жанна Улахович
09.01.2024 - 20:14Вялікі дзякуй, Святлана!
Татьяна Богданович
11.01.2024 - 15:23Дзякуй, Жанна, згодна з Вамі!
Жанна Улахович
14.02.2024 - 17:48Таццяна, дзякуй вялікі!
Валентина Гераськова
03.08.2024 - 17:35Замечательное стихотворение для души! Спасибо за возможность увидеть мир Вашими глазами и ощущениями!
Жанна Улахович
24.09.2024 - 23:47Валентина, большое спасибо Вам за Ваше мнение! Я ценю Ваши комментарии).