Віхор-балаўнік

Над вуліцамі скачуць правады.
Пясчынкі ў вокны стукаюцца суха.
У лужынах хвалюецца вада.
Навес бляшаны дзесьці ляснуў глуха.

Віхор прамчаўся, пасваволіў усмак:
Зрываў капелюшы, круціўся пылам,
На трубах металічных нешта граў
Засмучана і крышачку жахліва.

А потым недзе дзеўся, балаўнік,
Аддаў дажджу валадара карону.
І той яе прыняў і, як заўжды,
Развешвае жамчужныя заслоны.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай