Вечныя агні

Жыцьцёвы шлях, часовы рух.
Па тэррановах тэрміновых
Мы няўрымсліва ўгару.

Зрывае дах, трывае дух.
Адначасова парасоны
Адчыняем на хаду.

Хай нам ужо, не за мяжой,
А тут, на месцы. Дзесьці ў Менску
Цалавацца пад дажджом.

Хай нам за ўсё жыцьцё, як сон.
Без “хара-крышнаў” ды арыштаў
За свабоду галасоў.

Гарбаты куб, ноч у баку.
Па сьцежках рушым, кроіць душы
Пажадлівасьці суккуб.

Рух не спыніць, над намі німб.
Мы новай раніцы пратубяранцы,
Вечныя агні.

16.01.2022


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай