Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Чырвоныя насы

На зямлю апусцілася шэрая вуаль.
Кідалася вострымі з ядам стрэламі.
Фарбу высмоктвала, сыходзіла ў даль,
Пакідаючы каляровых мярцвяцка шэрымі.

Шэрае сонца раніцамі больш не ўстае.
Шэрае неба сумуе без хмурынкі адзінай.
Беленькі з іскрамі снег у момант прападае
Ад колеражэрнай, што праходзіць міма.

Людзі спяшаюцца кудысьці ў чорным.
Не спраўляюцца з сепіяй ліхтары.
І толькі ў паветры павіслі чырвонымі,
Ад холаду павіслі чырвоныя насы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *