Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ці бачыў, сябар, ты калісьці

Ці бачыў, сябар, ты калісьці
Сапраўдны боль ды смерці жах,
Калі мільёны людскіх жыццяў
Палеглі ў жудасных баях?

Ці чуў, як маці галасіла?
На сэрцы – лютая туга.
Сыноў, што на вайну пусціла,
Скавала мёртвая труна.

Ці быў тады, калі бяднота
З дзяцей рабіла ваўчанят?
Я памятаю добра, дружа,
Як бараніў зямлю салдат.

Аддайма гонар усім палеглым,
Не забывайма тых ахвяр,
Не дазваляйма крыважэрным
Вайны распальваць пажар!

Пачуй жа воклічы старога
І слоў яго не забывай:
“Працуй, кахай, шануй Радзіму
Ды і вайны не дапускай!”

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *