***Уставай, краіна родная!
Уставай, краіна родная, на справядлівы бой!
За права быць свабоднаю, за лёс і гонар свой!
Хай злосць высакародная ўскіпае хваляю –
Ідзе вайна народная за родную зямлю!
Дамо адпор мы ворагу і згіне ліхадзей
Фашыст заплаціць дорага за боль усіх людзей!
Хай злосць высакародная ўскіпае хваляю –
Ідзе вайна народная за родную зямлю!
Уставай, краіна родная! Уставай, каб годна жыць,
Каб мірнаю і вольнаю магла заўсёды быць!
Хай злосць высакародная ўскіпае хваляю –
Ідзе вайна народная за родную зямлю!
2024г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать