Уключу Салаўёва, зноў будзе бамбіць…
***
Уключу Салаўёва, зноў будзе бамбіць
І Парыж ён, і Лондан, і Кіеў.
У Парыжы яшчэ давялося пабыць,
А вось Кіеў пакуль не асіліў.
І у Лондане тым я ніколі не быў
І у Солсберы шпілю не бачыў.
Хай бы сёння хаця ён яго не бамбіў,
Можа, й выпадзе мне яшчэ ўдача.
А Парыж хай бамбіць! Нотэр-Дам дэ Пары
Я агледзеў яшчэ да пажару.
Не чапае няхай кацянят у двары –
Гэта тое, пра што сёння мару.
Уключу Салаўёва, зноў будзе бамбіць
І Берлін, і Варшаву, і Прагу…
Дзякуй Богу, і там давялося пабыць,
Наталіць і цікавасць, і смагу.
01. 07. 2025 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию