Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Цудатворцы ютубу

Your page rank:

Завітай, таварыш, на ютуб!
Падзівіся цуду інтэрнэта:
Сотні тысяч самых розных груп
Для любой задачы, тэмы, мэты.

Можа хочаш нешта запытаць?
Авалодаць дасканала ўменнем?
Навыкі свае апрабаваць?
Дапамогуць там з задавальненнем!

Столькі дзіў яшчэ не бачыў ты,
Талентаў магутных і яскравых.
Разяваюць абібокі толькі рты,
Ад відовішчаў тых найцікавых

Вось, напрыклад, цётка Агата –
Пранаедка, вядзе свой чат.
Не есць анічога, рабята,
А шыя – што дуб у абхват.

Ільсняцца шчокі і плечы,
З-за кадру вылазяць бакі.
Усіх давядзе да галечы,
Бо навокал адні прастакі.

Не бачаць, што цётка – хлусніца,
Што з ростам метр сорак два
З-за сыру і паляндвіцы
Цэнтнер з гакам яе вага.

А вунь дзед Фядот у халаце.
Усё жыццё сваё пасвіў кароў,
А зараз ён на ютубе
Амаль лепшы сярод дактароў.

Ён лечыць ад усіх хваробаў..
Запораў, інфекцыяў, блых.
І люты жах для мікробаў
Адно імя яго ўслых.

Нічога, што дзед слепаваты
І ўжо не чуе даўно.
Ён клізмай з лістом лапушыным
Злячыў не адно ўжо сяло.

А вось эзатэрык Маруся
Патрабуе адразу аванс.
Нюхнуўшы клею «Секунда»,
Імгненна ўпадае ў транс.

Там блукае яна між анёлаў
Сярод сусветных дзівос,
Назірае сансары кола
Пакуль не адпусціць наркоз.

Вікенцій рве з плоту цвікі зубамі,
Ігнат па фэншую трасе навоз..
Каб глянуў на гэта сам чорт рагаты,
Апошніх пазбавіўся б ён валос.

Згорблены правіць косці,
Ненаедны вучыць худзець.
Не хапае на ўсіх іх злосці,
Досыць жуллё глядзець!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *