У жыцці мы заўсёды імкнемся
1.У жыцці мы заўсёды імкнемся
у дзяцінстве хутчэй падрасці,
Але для бацькоў застаемся
Мы дзецьмі куды б не пайшлі.
Усе марым вырвацца з хаты
У няволі нібыта жылі,
А потым глядзім вінавата
У вочы бацькам як заўжды.
2.Нібыта дарослымі сталі
І можам усё вырашаць,
Але у матулі параду
Штодня мы гатовы спытаць.
Да бацькі ідзём за навукай
самім хоць ужо сорак пяць
Прывозім патешыць унукаў
І дзякуй яшчэ раз сказаць.
3.Чаму па жыцці так бывае
Што маем не цэнім цяпер,
А калі штосьці губляем
Не хопіць не якіх папер.
Не хопіць грашэй каб вярнуцца
Туды дзе ўсе побач былі
І марым цяпер апынуцца
У дзяцінстве дзе разам жылі….
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать