Смаленск
Гарбатыя вуліцы ,крэмль і муры,Дняпра вытокі,
равы і валы земляныя,
вы памятаеце часы бязлітасныя,жорсткія,
Смаленск,як салддат вартавы ахоўваў кардоны Расіі.
Горад шчыт,аб які ламалі
зубы гіены і ваўкі стэпавыя
і драпежныя коршуны,што сюды заляталі,
губілі пёры са сталі.
Смаленшчына край старажытнарускі,
шмат рыс, навакол асяроддзе падобнае з Беларуссю:
густыя лясы,край рачны і азёрны,
заліўныя лугі,палі пад лёнам прасторныя.
Ад Смаленшчыны рэкі Днепр і Сож
цякуць па Беларусі ўздоўж.
Як і беларусь,край Смаленскі
заўсёды стрымана сарамлівы,
сваі пачуцця і мары імклівыя
выліваў у простых напевах жалейкі.
Тут пачуў я ггаворку пявучую рускую сапраўдную,
што зыходзіць да вытокаў даўніх.
Мне давялося ў царстве льнянога поля
зведаць,што такое “жалейка-дроля”
як у гэтым краі казаць павялося.
Вклад вясковы,бярвляны
захоўваў сутнасць душы смалянаў.
З гэтай зямлі выйшлі Глінка,Нахімаў,
Папанаў,Нікулін,Азімаў.
Васіль Тёркін- смалянін,
з кім авйну праходзілі
і дзялілі разам ліхалецця нягоды.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию