У Жабку

Месяц спіць на льняной канапцы.
Каб хоць трошкі яшчэ не спаць,
Скочу хутка па каву ў Жабцы
Мне тут пешкi xвiлiнаў пяць.

Скінуць хочацца з сэрца камень,
Ён з гадамі усё цяжэй.
Мне б абняцца цяпер з сябрамi
І пагутарыць, як даўней.

Уздоўж Одры сцежкай знаёмай
Пабрыду, дзе ваду чуваць.
Буду думаць, што гэта Нёман
Мне пяе. Буду там стаяць.

А калi прыйдзе чорны вечар,
Узнясуся да самых зор.
Што жа, сэрца, ты так трапечаш?
Ці не пахне чужы чабор?

Цягнуць вуліцы нас дахаты,
Падсвядома дамоў вядуць.
На падворак да маці з татам
На хвiлінку бы зазірнуць.

Я яшчэ паспею у Жабку.
А табе шакаладку ўзяць?
Не патрэбны куртка i шапка:
Тут жа пешкi xвiлiнаý пяць.

люты’2024


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай