Нямоглая старасць

Нямоглая старасць – паганы фінал
Жыцця, што ўжо праляцела,
І лёгкая смерць – гэта проста падман.
Дакладней, пустая надзея.

Змірыся, бяссільны старэча-бядак,
З пакутным жыцця заканчэннем.
Было зухавата, а зараз – вось так:
Сілкуйся паціху цярпеннем.

Самотныя дні, калідоры бальніц
І позіркі са шкадаваннем…
Як цяжка ісці да магільных грабніц
Праз старасці выпрабаванне.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай