У сузор’і Надзеі

У сузор’і надзеі
Мы душой халадзелі,
Адчувалі апошні неданошаны час.

Стынуць вёснаў падзеі,
Мы шукаем надзею,
Шчасце хопіць гукаць, што ня звыкла для нас.

Праца поўніць багацце,
Мы шчыруем на шчасце.
Абдымаем агулам, грэем кут родных хат.

Заспяваем вясною,
Крыім руні сяўбою,
У традыцыях роду адраджаем наш лад.

У сузор’і надзеі
Мы душой маладзеем,
Адыходзіць апошні неданошаны час.

Грымнуць вёснаў падзеі.
Хопіць клікаць надзею.
Ёсць свядомая моладзь, што адродзіць усіх нас.
03.05.2017


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай