Пажар

Занялося полымя – гарыць,
І ніяк яго не патушыць,
Не спыніць, не здолець, не суняць,
І ахвяр бясконцых не стрымаць.

Той пажар знішчае ўсё вакол:
І людей, і хаты, і жывёл.
Гіне мір, спакой і дабрабыт,
Попел і агонь на землях тых.

Хто ў полымі ўбачыць пазбаўленне?
І ці ёсць хоць дзесьці разуменне,
Што знішчэнне не дае жыцця,
Будзе толькі бездані працяг.

Як няпроста шчасце будаваць
І як лёгка ў момант зруйнаваць!
Хто падумае аб працы простых рук
І аб жаху матчыных пакут?


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай