Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Кіпарысавыя веткі
Дождж малюе для мяне,
І гібіскуса пялёсткі
Бачу ясна на вакне.
Дзюны, пірс, разліта мора.
Крэатыўны дождж мастак!
Ён малюе вельмі спора
Пляжны зонт, пад ім – ляжак.
Гмахі горада, машыны,
Рэчка, парк і два масты.
Каларытны куст шыпшыны,
Побач з ім сядзяць каты.
Вось бяжыць дарога ў полі,
Лес вакол стаіць сцяной.
Не самотна мне ніколі
Дома ў дождж сядзець адной!
На вакне малюнкаў многа.
Кроплі б’юць і б’юць па шклу.
Лічыць дожд сябе Ван Гогам.
І за гэта я яго люблю!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *