Адзінота
У паэта ні сябра, ні родзіча тут
Не было і не будзе ніколі.
Гэты свет і краіна, усё – для пакут.
І жыццё без надзеі, без волі…
Ані хаты няма, ані грошай, каб час
Больш цікава і радасна бавіць.
Толькі сніцца прыдуманы продкам Парнас,
Бо рэальнасць паэта няславіць…
Адзіноты, змагання свайго гаспадар,
Ён блукае па цёмных абшарах,
Баючыся згубіць Богам дадзены Дар
І адзіны прытулак у марах.
10.V.2009
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Адзінота'
Мария Щелкова
22.11.2022 - 15:36Усе залежыць ад погляду. Магчыма, калi б усе паэты пажадалi б стаць адной сям’ёй, усе было б iнакш. Нiхто ж не мае права забаранiць марыць….
Сiлы Вам.
З павагай
Алег Нікулін
22.11.2022 - 17:40Дзякуй вялікі, Марыя!