Нагадай

Нагадай мне, як гэта было,
Я не памятаю, нагадай…
Што каханнем на сэрца лягло,
Што пралілася цераз край.

Як цудоўныя ранкі былі,
І туманы, і травы ў росах,
А па небе хмаркі плылі,
І хавалася сонца ў косах.

Як зліваліся ў дзіўны сон
Дні і ночы, і нават тыдні.
А салодкі такі палон
Бараніў ад марнасці звыклай.

Нагадаеш – і я прыйду,
Прынясу табе лета ў далонях,
А ўсё згубленае знайду
У ласкавых сонечных промнях.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай