Начное частаванне
Філіжанка, а ў ёй – знічка.
Хлеб духмяны, на ім – мёд.
Маладзік, бы завушнічка,
У небе – зорак карагод.
Пах сунічнага варэння
Напаўняе ўвесь сусвет.
Час начнога частавання
З цемрай, мяккаю, як плед.
Імбрык жмецца да вакенца,
Стрэлкі ходзікаў бягуць.
Ноч з гарбатай смачна п’ецца!
Мне да ранку не заснуць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию