Дзедава хата
Сто гадоў дзедава хата
Месца роднае трымае –
Бачыла ўсяго багата,
Дабро толькі ўспамінае.
Як было вяселлю цесна
Ад сяброў ды сваякоў.
Шчыра прынялі нявесту,
А з ёй куфры з дзвюх бакоў.
Ганарысты сваёй парай
Дом ў каханні поўным жыў,
Маладыя песціў мары,
Жыхароў сваіх любіў.
Гадаваліся ў ім дзеці,
Потым унукаў чарада.
Ўсё для іх – пакоі, клеці
Ды ў калодзежы вада…
Далей старасць, адзінота,
Сад счарнелы ды кладЫ.
Маразы альбо вільгота
Бураць крохкія муры…
Толькі ўвесну, як лістота
Прабівае ў неба шлях,
Калі ўсёй сваёй турботай
Сонца падае на дах,
Дом уздыхае, ўспамінае
І цяплее дзе-нідзе,
Дзверы крыху адчыняе,
Як прыедзем – аджыве.
Непарушна нас чакае
Толькі гэты дом стары
Любяць нас, за што не знаю,
Хаты дзедавай муры.
18.01.25
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию