QUOT LICET IOVI NON LICET BOVI
(Уводнае слова. Дзень добры, гаспадарства! Так, я ведаю, што гэта не зусім верш, але ж я вельмі жадаю падзяліцца з вамі сваёй невялічкай п’есай. Прыемнага чытання!)
Дзеючыя асобы:
П а н Р а д а к т а р, – чалавек 45-50 год, знешне – яшчэ больш; генерал на “пасйонэ”. Невялікі, нязграбны. Шынель на 2 памеры больш за яго хазяіна. На ім – вялікія зоры, невядома за што. Пасівелыя валасы на галаве, пуза. На працягу п’есы ўвесь чырвоны, таму што п’яны. Павінен паказаць кантраст паміж характарам ды знешнім выглядам – чым больш гіпертрафавана, тым лепш.
П а н і м а ш ы н і с т к а, – дзяўчына, нямногім больш за 16 год. Яшчэ дрэнна выкарыстоўвае касметыку, таму бязгустна накрашана. Апранута ў чорную сукенку з неглыбокім дэкальтэ. Нядоўгія валасы, з характэрнымі завітушкамі ля скроняў. Носіць шмат упрыгожванняў, але яны ёй не па ўзросце (бабушкіны пацеркі, пярсцёнкі і г.д.). Усім выглядам паказвае разгубленасць, загнаннасць у нялёгкае становішча.
П а н п і с ь м е н н і к, – малады чалавек, 20-25 год. Быццам на твары напісана: “Я – САМА НЕЦЯРПЛІВАСЦЬ”. Акуляры, ля шыі – патрапаны, невыразны шалік. Валасы тырчаць ва ўсе бакі. Пад вачыма – мяшкі. Апрануты нязграбна: паліто як-ніяк накінута, пад ім – жылет ды белая сарочка. Павінен перадаць сваю нецярплівасць, стомленасць бюракратамі ды жаль, што ўвогуле пачаў гэта ўсё (нават маючы сувязі).
П а н г а л о ў н ы р а д а к т а р, – амаль старца, 60 год. Доўгія вусы пры ім, як і добры касцюм ды вялікі жывот. Касцюм-тройка, увесь чысты, як і пан увогуле – бачна, што жонка назірае за яго знешнасцю. Высокага росту, замест валасоў – парык. Таксама чырванаваты ад самагонкі. Павінен выразіць такога чалавека, для якога мэта апраўдвае сродкі.
П а н В л а д з і м е ж, – 25 год. Паліцэйскі. Уладар, таму заўсёды шчаслівы.
П а л і ц э й с к і я.
Дзея мае месца а 1920-1921 гг., калі палякі ўзялі Менск.
Д з е я І д ы а п о ш н я я
(Прасторны кабінет; на сцяне – партрэт Пілсудскага. Вялікі стол, на якім – тэлефон, падстаўка для чарніл ды нейкая фатарамка; каляндар, велізарная, гіпертрафаваная пячатка, на стале – тарэлька з закускамі, бутэль з гарэлкай. У другім канцы пакою – невялічкі стол, на ім – пячатная машынка. За вялікім сталом сядзяць двое – пані Машыністка ды пан Рэдактар; Р. актўна лашчыцца да М., мармытае нешта непрыстойнае ей, а яна рагоча. Пад рогат заходзіць Пісьменнік)
П. – Пан Радактар, можна да вас?
Р. (падчас рэпліцы хавае тарэльку з бутэлькай ў шуфляду) – ГА? (Устае, М. у гэты час імчыцца да свайго месца, спыняецца). А! Хы-мы-м-м (з усмешкай падае на стул) Так, заходзьце. (М. падае на свой стул). Што прыйшлі?
П. – Я, пане, да вас вось (працягвае паперу)… Пастаўце пячатку ды я пайду!
Р. – (выпучыўшы вочы). ГМ! Да з якога такога ражна? Машанька, пішы… (З гэтага моманту ды да канца п’есы – гук машынкі). З якога ражна, пытаюся? Чаго жадалі?
П. – Пан Р., я ўвогуле… так казаць… напісаў невялічкую трагедыю, жадаў бы публікавацца-с.. Шмат не патрабую: экземпляраў 500, не больш… Будзьце ласкавыя, пастаўце пячатку, ды я пайду ўжо!
Р. (у зал) – Глядзі, як набегаўся… Не, браце, папаўся ты мне добра! Без хабара не пушчу! (Тая ківае ды працягвае стукаць). Машанька, дура! Выкрэслі апошняе!
П. – Вы мне?
Р. – ГМ! Не, да вас яшчэ дойдзе! А ці вы добра пішаце?
П. – Сябры гавораць, што нядрэнна… Пан, прашу вас, можна пахутчэй! Вашая пячатка толькі сто першая будзе на гэтым паверсе, а мне яшчэ…
Р. – Не, вы пачакайце, тут справа доўгая. Трэба спакойна ўсё прачытаць, абдумаць… Дайце мне ваш рукапіс… Паглядзім, ці не ссуць вам у вочы вашыя “ССябры” ХА-ХА-ХА-ХА-ХА! (Пачынае ржаць у весь голас, з ім і М.)
П. (нервова пачынае даставаць кіпу папер, працягвае яе Р.)
М. – Да вы сядайце, чаго ў дзвярах стаіце!
П. (акуратна прысаджваецца).
Р. – Увогуле, аб чым твая гісторыя?
П. – Гэта гісторыя аб вялікім каханні, аб тым, што любоў – самая моцная сіла у чалавечым жыцці…
Р. – Так, ведаю, “лубоў” (абарочваецца на Пілсудскага) – сам 30 год жанаты… Я памятаю, як мы упершыню разам сустрэліся…
П. –?
Р. – Стаю я ў строі, у першай калонне, не магу ад нецярплівасці роўна стаяць… Гузікі зашплілены, боты начышчаныя, я ў парадным шынелі… І тут праходзіць варанок, а на ім, у святочным, ЁН…
П. (разгублена) – Як гэта… ЁН?
Р. – А так. Гэта быў пан Пілсудскі.
П. – Прычым тут Пілсудскі? Я думаў, што вы пра першую сустрэчу з каханнем вашым.
Р. – А… з гэтым…(Бярэ фотаздымак з-пад шклянкі, атрасаючы). Я не памятаю – мяне пад вянок з бутэлькай пад рукі вялі… Там і сустрэліся.
М. – Ох, каб у нас быў такі шлюб!
Р. (ухмыляючыся). – Ох, Машанька, будзе канешне! Ты можаш на мяне разлічваць!
М. – Хі-хі!
Р. – ГМ! Мы чуць адышлі ад тэмы… Маша, прынясі мне акуляры! (Маша ўстае, адчыняе шуфлядку, адкуль дастае футляр, падносіць да Р.). Дзякую. (Дзьмухае на футляр – ляціць пыл. Адчыняе, верціць акуляры, спрабуе іх наладзіць да вачэй; праз некаторы час успамінае, як іх насіць). Ну вось, у цябе ўжо з назвы пачынаюцца праблемы! Што гэта! “ Рамэа і Джульетта”. Нельга было ішныя імёны надаць! Ёсць жа столькі добрых, нашых, славянскіх імёнаў… Хаця б… Владзімеж ды… Богуміла! Во! А? Як?
П. – Пан, прабачце, але дзея адбываецца ў Італіі, а там, як вядома, Владзімежаў ды Богуміл няшмат ходзіць…
Р. – Чорт што! Ведаеш, у мяне адзін такі Владзімеж, прычым у той самай “Італіі”, на 50 рублёў развёў, халера.
П. – Пан быў за мяжой?
Р. (смеючыся) – За якой мяжой? Кабак вось тут, на Таварнай. Ох, летуценнік! Хе-хе… Ну, імёны мне не спадабаюцца. Перапішы. Няхай будуць… Ромік ды Жужа!
М. – Як двух сабакаў у пана дарэктара!
Р. – Як жа іначай назваць такі твор! Пішы, пісьменнік, тут будзем выпраўляць… Перапісвай назву… “Ромік ды Жужа”. Добра. Давай, чытай, што там у цябе…
П. – У дзвюх сем’ях, роўных знатнасцю й славай,
У Вероне пышнай распаліўся зноў
Варожасці мінулых дней разлад крывавы,
Прымусіў ліцца мірных людзяў кроў…
М. – Якое нахабства!
Р. – Цішэй, Маша, гэта толькі першыя радкі. Гм! Ты, пісьменнік, гаварыў, што пра любоў пісаў. Гэта добра. Дрэнна тое, што ты не ўдакладніў, што гэта такая… нетрадыцыйная любоў… Да гвалту. Наш велікадушны чытач (круціць пальцам ля скроні), канешне, усё прыме на сябе, ды пойдзе шатаць існуючыя парадкі!
П. – Пан, ведаеце, па сюжэце далей яны зразумеюць, што лаянкі ды спрэчкі да добрага ніколі не даводзяць ды прыміраюцца…
Р. – Так хто да канца дачытвае? Я памятаю што апошняе, што я да канца дачытваў – соннік. Таму што мне снілася пра яблык… Між іншым, колькі ў цябе там старонак?
П. – Каля сотні…
Р. – І-І-І! Каля сотні! Пан, ведаеш, у нас штодзённая “Беларусь” выходзіць дзень праз дзень, таму што паперы няма… Там 4 старонкі… А ў цябе ў…
М. – 20, не… 40!
Р. – Так! Адным словам, у 50 раз больш. Як магчыма? Давай так – ты мне 100,000 польскіх, а я заплюшчваю вочы на недахоп паперы і вашыя палубоўныя гульні з крывёю, добра?
П. – Пан, пабойцесь Бога, сызмалу не бачыў такіх грошай… Можа, мы зможам дагаварыцца неяк па-іншаму?
Р. – Ну… Хе-хе… Паглядзім… Давай так! Якая ў цябе тут найбуйнейшая частка?
П. – Вядома, што канфлікт паміж сем’ямі… Здарэнні з закаханымі…
Р. – Так, ну апошняе пакінуць трэба – ў цябе жа гісторыя пра “любоў”. А канфлікт можна смела выкрэсліваць – падумай аб чытачах! Навошта нашай маладой дзяўчыне (папярэдняе з кулаком, робячы акцэнт на Машу) канфліктаваць з (недаверліва абводзіць вачыма П., заніжаючы голас) нашым маладым хлопцам?
П. (паражаны) – Як так? Твор без канфлікту? Канфлікт павінен быць…
Р. – Не згаджуся тут з табою, пан. Вось у нас ёсць такі адзін пісьменнік – Пацукоўскі. Піша ён добра, мыслі, аднак, мне незразумелыя, але вельмі добра напісана. Апошнюю яго ксёнжку купіў тут, побач, лічы што некалькі месяцаў таму, вельмі зараз вядомая. Называецца “Дзе Юра і дзе факты”…
М. – Гм… “Дэ-Юрэ і дэ-факто”, Вітольд Максімавіч .
Р. – Я аб ёй жа і кажу. Ось толькі ўчора дачытаў. І што думаеш? Аніякага канфлікту, а цікавейшая за Таўстаеўскую “Вайна ды наказанне”. Нават моманты выдзяліў… Машанька, падай. (М. устае, падыходзіць да стала Р., бярэ кніжку, лежачую пад бутэлькою, падае яе). Дзякую. (Смахівае пыл). О! “Чым хутчэй праездеш, тым хутчэй прыездеш”. Вось у гэтым весь Пацукоўскі, весь… А якія думкі… Вось шчэ, напрыклад: “У чалавека для таго пастаўлена галава зверху, каб ён не хадзіў уверх нагамі”. Ці во “Калі жадаеш быць шчаслівым, будзь ім”. Геній!
П. – Што, пан мне прапануе ўвесь мой твор перарабіць у нейкі зборнік цытат?
Р. – Не, ну ты так, канешне, не зможаш… Тут пра філасоўскае, мужчынскае (!) жыццё, а ў цябе пра “лубоў”. Цярпець не магу гэтыя… Сантыметры.
П. – Але гэтае глыбокае пацуццё не можа існаваць проста так, ці гэта незразумела?! Патрэбна нейкая перашкода…
Р. – Я, я – 㬬этая перашкода! Ха-ха-ха-ха… Ой, не дуры галавы, пан. Дай мне свой тэкст, я сам усё зраблю!
(П. рупліва перабірае чарнавікі ды дастае сотню аркушаў).
Р. – (Бярэ першы ліст, чытае). –Вось і ўсё! Хопіць і гэтага! Вось якая эканомія! А вы тут развялі… Немагчыма без канфлікту… (Астатнія лісты кладзе сабе ў шуфляду).
П. – Што вы зрабілі?! Дзе мой тэкст?!
Р. – Вось, глядзі, ты ж у пачатку ўсё пішаш:
І сумная двух улюблёных доля
Даўнейшыя нелады супыніла.
Фамілій тых у люцейшаму расколу,
Улюблёных смерць, кахання моцна сіла, –
Вось то, што мы вам тут пакажам,
Трэ толькі крышачку цярпення…
І гэтак далей… Гэта мы і пакінем. Мне падабаецца.
П. – Як так? А астатняе?!
Р. – А на што чытачам астатняе? Пан, нават слонікі ў цырку за столькі разоў запомнілі б, што нікому не патрэбен твой сюжэт! Да таго ж, ты тут сам ў пачатку ўсе думкі выказаў. Хтосьці пачытае, каму патрэбна – дафарбуе ў галаве падрабязнасці і добрэ.“Краткость – сестра таланта”, так гавораць.
П. – А як жа чытачы зразумеюць мой твор?!
Р. – Ну не ў школах ж яго будуць праходзіць, навошта гэтае разуменне? Ну, калі вы так жадаеце, мы можам па некалькі радкоў друкаваць у газэтах ваш твор. За асабістую плату, канешне ж.
П. – Але гэта патрэбна сагласаваць з астатнімі 150 людзьмі тут, у аддзеле цэнзуры.
Р. – Не турбуйся, усе будуць давольныя, я сам вырашу пытанне.
П. – Мне падабаецца. Добра вы прыдумалі. І колькі?
Р. – Няхай… 90 за кожны радок.
П. – Я згодзен!
Р. – Добра. Вось Машаньке і аддадзіце.
П. – Чакайце. Плаціць павінен я?!
Р. – А ты лічыў, што я? Ты канешне ж! Калі б да цябе падчас трэцяга снедання… рабочага дня, адным словам, заваліўся некі падлетак з лістамі і патрабаваў пячатаць іх, ты бы што казаў?
П. – Я не буду сапсаваць ваш час, вось, трымайце пячатку?..
Р. – Прэч адсюль! (П. цураецца і уходзіць). Вось! Я ж так не гавару! Бачыце, які я добры. Можна і заплаціць!
П. (з ухмылкай). – Добра, пан. Тады я вам колькі павінен за прапанаваныя вамі радкі?
Р. – 540. А, і яшчэ мзду за паперу… Адным словам, 2000 вы мне павінны аддаць.
П. (працягваючы грошы). – Вось, трымайце…
Р. – Хе-хе, годзе. Гэтую справу можна і абмыць… (Дастае схаваную бутэльку, разлівае на траіх).
(Даносіцца тупат з-за дзвярэй, у кабінеце з’яўляюцца П а л і ц э й с к і я ды Г а л о ў н ы Р э д а к- т а р )
Вл. – Та-а-ак. Вось! Як і гаворыў пан Пісьменнік! Бачыце, пан галоўны Рэдактар хабар бярэ ды не цураецца!
Г.Р. – Які такі хабар? Гэта ж сын ягоны, яму на абед… Татачка…(Р. суе грошы П., пачынаецца невялічкая драка) Грошыкі дае.
Вл. – А да таго ж і п’е падчас рабочага дня!
Г.Р. – Ну так… На дарожку перад вучобай налівае…
Вл. – Так, канчайце гэты балаган! Цырк на дроце! Пан Рэдактар, на вас, як вы зразумелі, данос паступіў наконт вашай сакрэтнай падпольнай дзейнасці. Ды вы, як бачу, не зусім і хаваліся… Пан, хадземце з намі ў адзяленне…
Р. – ТЫ! Владзімеж, паскуда! Гэта ты! Шулер! Абірае насельніцтва! Дзе 50 рублёў, сабака?!
Вл. – (Кідае пісталет на столь). – Глядзіце, у яго зброя! Вяжыце! Ён ад гарэлкі з глузду з’ехаў!
Р. – Гары ў пекле, чорт! Прасіў жа, здымі нам дзяўчыну ў Лявона, а ён і знік!
М. ды Вл. (у адзін голас) – Каго зняць?!
Вл. – Ах мы яшчэ і такое падтрымліваем! Выведзіце яго!
(Падручныя выводзяць Р. за сцэну)
Вл. – І вам, паночак, трэба з намі прайсці.
Г.Р. – Чаму гэта, пан афіцэр?
Вл. – (Загібаючы пальцы). Пакрываеце тут ворага народнай гаспадаркі, падрываеце дзейнасць польскіх уладаў… О! Перашкаджаеце працы цэнзуры!
Г.Р. – Як так, калі я тут пасаджаны галоўным? Навошта?
Вл. – Прыдумаем што… Ці мне таксама вам пісталет падкінуць?
Г.Р. (Уходзіць) – Адсоткі, адсоткі абяцаў, галоўнае…Ох ён пастрадае ў мяне… Як пастрадае…
Вл. – І вы, пан Пісьменнік, не затрымлівайцеся тут.
П. – А мяне навошта?
Вл. – Вы, канешне, дапамаглі нам, але ўсё ж такі ВЫ далі хабар… Атрымліваецца, вы судзеяч.
П. (пад рукі выводзяць) – Да каб цябе чэрці пабралі, пшэк! Я цябе засуджу! Я… Да самой Варшавы!
Вл. – Так, так, да Варшавы ў вязню разам паедзем, не хвалюйцеся.
У с е выходзяць, акрамя Машы.
М. – Так што гэта, ён мяне, аказваецца, зняў за 50?..
З а с л о н а.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию