Старажытны вартавы
аповяд дзяўчынкі
Навагоднім святам ззялі
Радасных вакацый дні.
Мы з бабуляю гулялі,
Незнарок у музей зайшлі.
Стары Замак у Гародні
Шмат налічвае гадоў.
Там музей зрабілі сёння
Для дзяцей і іх бацькоў.
Вельмі ў ім усё цікава
Для дарослых і малых.
Ёсць там розныя выставы,
Тэмы знойдуцца для ўсіх.
Замкаў два, да іх падножжа
Нёман ласціцца стары.
На гары стаіць Каложа
З векавечнае пары.
Можна нават апынуцца
На Пажарнай каланчы,
Неўзабаве дакрануцца,
Зазірнуць у далячынь…
Па музеі мы блукалі,
Не спяшаліся ані.
На пляцоўку завіталі
Свет агледзець з вышыні.
Тут да нас на агароджу
Чорны воран прыляцеў,
Аглядзеўся асцярожна
І бліжэй яшчэ падсеў.
Пакланіўся так галантна,
Каб увагу прыцягнуць,
Доўга штосьці каркаў складна,
Запрашаў на ўсё зірнуць.
Потым глянуў на ўзбярэжжа,
Моцна крыламі махнуў
І да вартаўнічай вежы
Шлях павольна павярнуў…
Патлумачыла бабуля:
– Воран мае ўсе правы.
Тут ахоўнікам працуе,
Старажытны вартавы!
Мае мо гадоў пад трыста.
Вельмі мудры і стары.
Пражывае асабіста
На той Замкавай гары!..
Я цяпер сяброўкам раю,
Запрашаю ўсіх гасцей
У самы таямнічы ў краі
Слынны Гродзенскі музей!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Старажытны вартавы'
Людмила Богданова
16.01.2025 - 14:24Верш вельмі спадабаўся, Софья!
Софья Судьина
16.01.2025 - 17:25Вялікі дзякуй, Людміла.
Ён больш для дзяцей, але і дарослым , можа, спатрэбіцца))