Наш дом мяне не пазнае
Наш дом мяне не пазнае
Не хоча дзверы адчыняць.
На вокнах шыбы дзе нідзе
Не шчыра на мяне глядзяць.
Прададзены, як сірата
Бязродны, выкінуты прэч.
Чатыры ўсе сваіх кута
Пільна хавае ад сустрэч.
Адводзіць ганак ад мяне,
Прыступкі ў ногі не кладзе.
Сцяжынкай вузкай па траве
У іншы бок хутчэй вядзе.
Наш дом зусім мяне забыў,
Вітае іншых жыхароў.
Чаму тады я так зрабіў
Пакінуў родны сэрцу кроў.
Забыць цябе так і не змог
З маленства сэрцу родны дом
Рассудзіць мяне Толькі Бог
На вочах слёзы у горлі ком….
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию