Яблынька

Гадоў таму мо з пяцьдзесят
Тут рос, квітнеў шыкоўны сад,
А побач хата пад бярозамі стаяла.
Ды памяняліся гады, паволі з’ехаў хто куды,
А іншых дык зямля навек прыбрала.

Даўно ўжо на тым двары ня чутна смеху дзетвары,
Кудысьці зніклі і малыя, і старыя…
І хаты тут няма цяпер,
Вось толькі адзінокі звер
У ноч калядную пад раніцу завые…

Чаго ж хацець,
Да вёскі лес падкраўся ціха і падлез
Да шэрых хат, што догляду на маюць.
Тут свет не блісне ў вакне,
І толькі цені на сцяне ў наваколле смутку прыбаўляюць.

Нам немаведама спазнаць, дзе нарадзіцца, дзе ўміраць,
Што нам адмераў час – настаўнік строгі…
А сад? Ды й сада ўжо няма,
Ды толькі яблынька сама
Стаіць на ўскрайку ціха ля дарогі.

Бывае тут і я прайду: бяседу сам з сабой вяду,
Прыпамінаю тых, хто сэрцу мілы.
Вакол пануе заняпад,
Я ж па-дзіцячы шчыра рад той яблыньцы,
Што прыдае мне сілы.

Калі ў траўні будзеш тут,
З-пад рэчкі ўзыдзі на груд –
Сярод бур’яну палыхне пажар ружовы,
А як няма якой бяды, – у верасні прыходзь сюды,
Бо тут крамяныя антонаўкі гатовы.

І мне па праўдзе скажаш ты, такой не еў я смакаты,
Старынны сорт, цяпер такога не спаткаеш.
Стаіць надзейна над ракой,
На дзічку ўшчэплена, рукой
Як быццам сонца залацістае трымаешь.

Тут споведзь вам, сябры, даю:
У ей сябе я прызнаю,
Мяне ня вабяць гарадскія краявіды.
Я зноў-ізноўку скрозь гады, як птушка, прылячу сюды,
Дзе карані мае вясковые зарыты.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай