Мая цішыня

Дзесьці знікла, мая цішыня,
У лабірынце вуліц шматлікіх
Я шукаю яе штодня,
У завулках малых і вялікіх.

За зялёнай лістотаю дрэў,
Нерухомых пад небам бягучым,
Там, дзе кОлісь знайдуць сугрэў
Мае новыя вершы нягучна.

Дзе магчыма ўспомню я
Тое, што незваротна забыта…
І пачую, як слоў глыбіня
Шматгалоссем звініць нібыта.

14.05.24


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай