ПОСМЕШКА ЛЁСУ

Хай ідзе як ідзе, як па ціхай вадзе:
Дзе ліхімі вірамі, дзе плёсам…
Хіба знойдзеш хоць што, як шукаеш нідзе?
Можа, толькі што посмешку лёсу.

Няхай змые вадой, што нагнала жыццём:
Мутны глей, карані, жабурэнне…
Бо не гасне спадзеў, што пад гэтым лайном
Захаванае недзе натхненне.

За паганых людзей і падзей без надзей
Не пытаюся больш у нябёсаў…
Хай ідзе як ідзе, як паціхай вадзе,
Я ўжо бачыў посмешку лёсу.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай