ШУКАЙМА СЛОВЫ
Шукайма словы, каб сказаць каханым…
І словы, каб сваім паспагадаць…
Шукайма словы, што загояць раны,
І словы вартыя таго, каб іх сказаць.
Шукайма словы, каб унікнуць глупства…
Ці падтрымаць таго, хто ў журбе…
Каб даць адпор хамуле ці паскудству,
Пры гэтым не зняважыўшы сябе.
Шукайма словы й не разумнаму дзіцяці:
У цёплай глебе зерне мусіць прарастаць…
Шукайма словы для даўно ссівелай маці,
Вачам і сэрцу, што стаміліся чакаць.
Шукайма словы, што не судзяць строга,
Каб заўважаць, але не абражаць…
Шукайма словы для сябе самога,
Каб ў пэўны момант ўзяць і прамаўчаць…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
7 рецензий к 'ШУКАЙМА СЛОВЫ'
Татьяна Богданович
26.02.2025 - 18:14Вельмі змястоўны верш, дзякуй!
Васіль Салавей
26.02.2025 - 18:27Дзякуй на добрым слове!
Ірына Чайкова
28.02.2025 - 08:19Вельмі кранае Ваша паэзія, Васіль!
Светлана Светлова
26.02.2025 - 18:20Шыкоўна, Васiль!
Васіль Салавей
26.02.2025 - 18:27Шчыры дзякуй!
Надзея
02.03.2025 - 23:04Кранальны верш
Васіль Салавей
02.03.2025 - 23:07Дзякуй!