Шчасце
Начаваць прыйшло без запрашэння шчасце.
Проста зазірнула ўвечары ў мой дом,
Самавольна шчасце села на палаці
І мяне сваім ахутала цяплом.
Я маўчу, баюся зварухнуцца,
Каб тым самым шчасце не спужаць,
І ні з кім не стану шчасцем я дзяліцца!
Буду дбайна ад чужых вачэй яго хаваць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать