Сіндром Ікара

Сцюжа ў сэрцы. Маркотна. Журба.
Ды вось надвор’е якраз пад настрой.
Недзе ўнутры ідзе барацьба.
Так і змагаюсь сам насам з сабой.

Уначы бачу дзівосныя сны:
Быццам лячу (як у Марка Шагала).
Толькі кароткія вельмі яны,
Золак ужо, а мне гэтага мала.

Я бы хацеў, як Ікар паляцець
Прама да Сонца! Няхай мае крылы
Спаліць яно! Лепей, чым тут марнець
У цеснай цялеснай адзежы пастылай.

Так вось і йдзе ўнутры барацьба,
Розум з пачуццямі ўжыцца не могуць.
Не дапаможа малітва, мальба.
…………………………………
Струны душы толькі ціхенька стогнуць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай