Эх,прыгожая летам прырода!

Эх,прыгожая летам прырода!
Асабліва,калі без людзей.
Ты мне скажаш,што гэта самота.
Я скажу,што сапраўдны алей.

Што харошага людзі зрабілі?
Зруйнавалі ўсё навакол:
І расліну мы моўчкі забілі,
І жывёле цяпер прыгавор.

Што рукою кранута людскою,
Памірае і стогне увесь час.
Для камфорту плюем на жывое,
Потым гэта вернецца да нас.

Мы царамі сябе ўвасабілі,
І спрадвечны парушан баланс.
Мы сябе гэтым самым забілі,
Адабралі надзею і шанц.

Што казаць… Тут нічога не зробіш,
Аж пакуль не ўлаштуем кантакт,
Аж пакуль мы не дойдзем да змовы,
І парушым з сумленнем кантракт.

Вы трымайцеся,пушчы,дубровы,
Вы жывіце, азёры,мара.
Мы прыйдзем да чаканае змовы,
Надыдзе аднаўлення пара.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай