Санет марознай раніцы

Санет марознай раніцы

Гэта ты пасылаеш мне цуд залаты:
Сонца мяккі усход над замёрзлымі травамі,
Колкі іней на ружы кахання – ўсё ты! –
І блакітны прастор над маімі дубравамі.

Гэта ты ўспамінаеш мяне недзе там,
Лічыш дні да сустрэчы у сонечнай просіні.
Гэту просінь, і неба, і талент аддам
Я адзінай любові прасветленай восені.

Маё шчырае сэрца заўсёды з табой,
Аб пяшчоце кахання цябе яно просіць,
Бо суцэльна й навечна адзіны я твой.

І ніякі мароз тую ружу не скосіць,
Калі будзеш таксама душою са мной,
Нібы з восеньскай раніцай светлая просінь.

02. 11. 2019 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай