Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Нараджэнне Хрыстова

Your page rank:

Убраны бялюткім абрусам стол,
Белы сняжок, так святочна вакол.
Яловыя лапкі-галінкі блішчаць,
Ад мішуры і ад цацак гараць.

Сенца ляжыць і запалены свечкі,
Пахнуць салодка ізноў перапечкі.
А на стале страў дванаццаць чакаюць,
Разам малітву ўсе пачынаюць.

Людзі ізноў спадзяюцца на цуда.
І Нараджэнне Хрыстова ўсюды:
У сэрцы, у хаце, у вачах і ўсмешках,
Хай будзе ўсё ў жыцці толькі лепшым!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *