Мір
Мір…
Кароткае слова,
але поўнае ёмкага зместу.
Мір.
Узгадваю маці,
а яшчэ – жаніха і нявесту.
Мір – гэта каханне,
дабрыня,
міласэрнасць,
увага.
Мір – гэта жыццё,
да людзей і народаў павага!
Бог кожнаму з нас даў
Вялікі жыцця падарунак.
Людзі, цаніце мір!
Беражыце мір!
Ён – ад вайны паратунак.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию