Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Новенькія боты

Набылі для Каці
Новенькія боты.
Цэлы дзень па хаце
Носіць іх ахвотна.

Тупае, танцуе,
Круціцца ў люстэрка.
Важна шпацыруе,
Ну адно – паненка!

-Можа дасі, Каця,
Боты панасіць? –
Пачынае тата
Дачушку прасіць.

-Не, – адкажа Каця.
-Ты ўжо не маленькі,
Быццам бы і тата,
А які дурненькі.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *